16-га кастрычніка адбудзецца адкрытая сустрэча з італьянскім вулічным мастаком Millo.
Мастак прылятае ў Мінск для стварэння сваёй новай манументальнай працы ў межах праекта URBAN MYTHS.
MILLO па адукацыі архітэктар, але выкарыстоўвае сцены будынкаў як старонкі сваёй кнігі абстрактных і часам іранічных казак.
Міжнародны фестываль манументальнага мастацкага роспісу Urban Myth (Урбан Міфы) - гэта інтэрактыўны міжнародны стрыт-арт праект ад супольнасці SIGNAL і Цэнтра Сучасных Мастацтваў, у межах якога вулічныя мастакі паспрабуюць пераасэнсаваць гісторыю і сучаснасць Мінска ды стварыць свае мастацкія работы на аснове беларускага гарадскога кантэксту.
Удзел зорак сусветнага стрыт-арт у праекце Urban Myths стаўся магчымым дзякуючы падтрымцы кампаніі Vizor Interactive ды прыватных мецэнатаў.
Фота: thereart.ro