12 лютага, напрадвеснi Дня ўсіх закаханых, гурт Miareža прэзентуе новую спеўна-музычную праграму. Вашай увазе будзе прадстаўлена абрадавая і пазаабрадавая лірыка беларускага памежжа, шчырыя народныя разважанні пра супярэчлівасці ўзаемаадносінаў паміж мужчынам і жанчынай, камічныя і драматычныя адценні кахання і любові, душэўныя перажыванні і роздумы над вечнымі праблемамі быцця.
Прыўкрасныя закаханыя спявачкі, стрэчаньская магія, жорсткія рамансы, акардэон і скрыпка, танга і факстроты і іншыя сюрпрызы… - што можа быць лепш?! Чакаем вас зімовым вечарам 12 лютага (аўторак). Спецыяльны госць - Аляксей Крукоўскі, музыка, лідар капэлі “На таку”.
Фры данэйшн вітаецца. Miareža - фальклорны гурт з Менску, які выконвае традыцыйныя спевы акапэла. Увагу гурта прыцягвае спеўная культура памежжа, дзе ажурным швом перапляліся традыцыі суседніх з Беларуссю краін.
Памежжа — гэта прастора, на якой сустракаюцца дзьве сутнасці, знітаваныя мяжой, і адбываецца дыялог культур. Менавіта ў спевах і праз спеў гурт спрабуе асэнсаваць гэтыя ўзаемапранікненні