Фесты

Месяц фотографии

24 сентября 2015 - 30 ноября 2015

Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

Месяц фотографии

Восенню мінулага года ў Беларусі ўпершыню стартаваў «Месяц фатаграфіі ў Мінску»— калейдаскоп культурных і адукацыйных мерапрыемстваў, арганізаваных ініцыятыўнай групай натхнёных фатографаў і арт-менеджараў. «Месяц фатаграфіі ў Мінску» выклікаў вялікую цікавасць у сталічнай публікі: выставы, мультымедыя-паказы і прэзентацыі наведалі больш за 10 000 чалавек, а агульны аб’ём аўдыторыі склаў каля 250 000 гледачоў.

«Месяц фатаграфіі ў Мінску — 2015» абяцае стаць значна больш маштабным і разнапланавым. Поспех мінулага года матываваў як фатографаў, так і новыя культурныя і мастацкія пляцоўкі да ўдзелу ў шырокім спектры мерапрыемстваў. Істотна вырасла колькасць і геаграфія краін-удзельніц выстаў: сёлета гледачам будуць прадстаўлены 24 экспазіцыі, і арганізаваныя яны будуць не толькі ў беларускай сталіцы. Так, знакавую выставу французскай куратаркі і фатографа Франсуазы Юг’е «Камуналка» ўбачаць і жыхары Гродна.

Спецыяльнымі замежнымі гасцямі «Месяца фатаграфіі ў Мінску — 2015», якія наведаюць мерапрыемствы асабіста, стануць куратарка галерэі C/O Berlin Ан-Крысцін Бертран, украінскі дакументаліст Артур Бондар, фатограф з Расіі Аксана Юшко, польскі фатограф і адзін з сябраў фотакалектыва Sputnik Photos Рафал Мілах, расійскі фатограф і выкладчыца Яна Раманава, нямецкі фатограф Мануэль Шродэр, латвійскія фатографы Андрэйс Строкінс і Івета Вайводэ, а таксама французскі фатограф і куратарка Франсуаза Юг’е. У межах «Месяца фатаграфіі ў Мінску — 2015» знакамітыя госці правядуць майстар-класы, прэзентацыі і возьмуць удзел у дыскусіі пра сучасныя тэндэнцыі і будучыню поля і медыуму фатаграфіі.

ПРАГРАМА

Праграма можа змяняцца і дапаўняцца, просім сачыць за абнаўленнямі.

24.09 — 18.10
Марцiн Пар i Рымальдас Вiкшрайціс. «Рэальны свет»
Галерэя «Ў»
Адкрыццё выставы — 19:00

29.09 — 17.10
Марына Дрожжа-Сабоўска. «Усё гэта мая віна»
Марына Дрожжа-Сабоўска. «Каханне. Толькі ты і я»
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, малая зала
Адкрыццё выставы — 17:00

30.09
Лекцыя-прэзентацыя куратаркi C/O Berlin Ан-Крысцiн Бертран «C/O Berlin. Разнастайнасць і роўнасць — рух наперад»
Лекцыйная зала «ЦЭХа», 19:00 — 21:00

01.10 — 17.10
Густава Сагорскі. «Відзежы»
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, вялікая зала

02.10
Афiцыйнае адкрыццё «Месяца фатаграфii ў Мiнску — 2015»
Ангар «ЦЭХа», 19:00 — 22:00

Экскурсія куратаркі С/О Berlin Ан-Крысцін Бертран па экспазіцыі выставы Даніэля Зайферта і Іветы Вайводэ«У калідорах памяці»
Ангар «ЦЭХа», 19:30

Творчая сустрэча з Густава Сагорскі
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, 17:00

02.10 — 31.10
Даніэль Зайферт, Івета Вайводэ. «У калідорах памяці»
Андрэйс Строкінс. «Людзі ў дзюнах»
Ганна Леванкова. “How I Die”
Юрый Васільеў «Служыць фатаграфіі»
Сяргей Лескець. “AGRO
Яна Раманава. «Азбука агульных слоў»
Яна Раманава. «Чаканне»
«ДЗІКІЯ — жывёлы ў сучаснай фатаграфіі»
Аляксандр Васюковіч. «Кожная трэцяя»
Ангар «ЦЭХа»
Адкрыццё выстаў — 19:00

07.10 — 07.11
Павел Цішкоўcкі. «Канец лета»
Галерэя «Кнiжная Шафа»

08.10
Экскурсія Франсуазы Юг’е па экспазіцыі выставы «Камуналка»
Галерэя «ЦЭХа», 14:00

09.10 — 31.10
Франсуаза Юг’е. «Камуналка»
Галерэя «ЦЭХа»

09.10 — 24.10
Мануэль Шродэр. «у стадыі будаўніцтва»
Мануэль Шродэр. «у апошні момант»
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў
Адкрыццё выставы — 18:00

12.10 — 10.11
«Свет вакол нас». Вынікі дзіцячага фотаконкурсу фотаклуба «Святласіла»
Галерэя «Дома Кiно»
Адкрыццё выставы — 18:00

12.10 — 14.10
Майстар-клас Мануэля Шродэра «Парадак як сацыяльная форма»
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў

14.10 — 01.11
Салавейчык — Аўгусціс. «Пачатак і канец эпохі»
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

14.10
Рафал Мілах. Прэзентацыя фотапраекта «Пераможцы»
Лекцыйная зала «ЦЭХа», 19:00

15.10
«Эканомiка поля фатаграфii». Круглы стол
Палац Мастацтва, 19:00

15.10 — 29.10
Фотапраект «Дотык». Выпускныя работы маладых фатографаў з розных рэгіёнаў Беларусі, створаныя ў межах курсу «Лаві момант!»
Культурны цэнтр Studio67
Адкрыццё выставы — 19:00

16.10 — 31.10
Артур Бондар. «Подпісы вайны»
Літаратурны музей Петруся Броўкі
Адкрыццё выставы — 19:00

17.10
Творчая сустрэча з Янай Раманавай
Лекцыйная зала «ЦЭХа», 13:00

Экскурсія Артура Бондара па экспазіцыі выставы «Подпісы вайны»
Літаратурны музей Петруся Броўкі, 16:00

20.10 — 07.11
«Фатаграфіі Станіслава Ігнацыя Віткевіча “Віткацы” (1885–1939)»
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, малая зала
Адкрыццё выставы — 17:00

20.10 — 29.11
«Беларускі клімат — 2015»
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», кавярня «Зерне»

21.10 — 07.11
«Fashion is My Passion! Модная індустрыя 70-х — 90-х гадоў: беларускі фармат»
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, вялікая зала
Адкрыццё выставы — 17:00

26.10 — 26.11
«Курыруючы фатаграфічны архіў: мінскія школы фатаграфіі 80-90 гг.»
Літаратурны музей Максiма Багдановiча
Адкрыццё выставы — 17:00

03.11 — 30.11
Франсуаза Юг’е. «Камуналка»
Гродзенская выставачная зала

Фота: Gustavo Sagorsky «Відзежы»