Выставки

Экскурсия по местам, которые вдохновляли поэта Богдановича (0+)

12 сентября 2020

Литературный музей им. М.Богдановича

Минск, ул. Богдановича, 7а

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Экскурсия по местам, которые вдохновляли поэта Богдановича (0+)

Вірлівае жыццё гарадскіх вуліц, паўсядзённы тлум, мітусня ў вершах Максіма Багдановіча набываюць вытанчаныя, рамантычныя і нават містычныя адценні. Будзёнасць, нібы ў танцы, кружыць у рытме вершаваных радкоў: скрыгат колаў, тупат капытоў, галас кірмашоў пераўтвараюцца ў музыку.

Багдановіч – першы беларускі паэт-урбаніст. Усё яго жыццё прайшло ў гарадскім атачэнні. У зборніку вершаў “Вянок” гораду прысвечаны асобны раздзел “Места”. З тымі мясцінамі, што натхнялі паэта, прапануем пазнаёміцца ў Дзень горада.

12 верасня Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на імпрэзу да Дня горада.

У праграме:

  • Адкрыццё выставы “Горад, дзе жыў паэт”.
  • Тэматычная экскурсія.
  • Інтэрактыўная гульня “Кніганоша альбо падарожжа па Зачарованым царстве”
  • “Папяровы горад” (стварэнне свайго “горада мары” ў тэхніцы калажа).

12 верасня 14:00 -17:00.

Пачатак тэматычнай экскурсіі – 14:30.

Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел у экскурсіі па папярэднім запісе па тэлефоне: (8 017) 355-22-95.