Другое

Традиционный молдавский праздник весны «Мэрцишор» (0+)

1 марта 2022

Музей истории белорусской литературы

Минск, ул. М.Богдановича, 13

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 10 руб.

 

Традиционный молдавский праздник весны «Мэрцишор» (0+)

1 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца традыцыйнае малдаўскае свята сустракання вясны «Мэрцішор». Пачатак а 18-й гадзіне.

Мерапрыемства стане стартам сумеснага праекта музея і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур пад назвай “Пад адзіным небам Беларусі”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці. У яго межах наведвальнікі будуць знаёміцца з культурай розных нацыянальнасцей. Першай краінай, да культуры якой прапануюць дакрануцца ініцыятары праекта, стане Рэспубліка Малдова.

У праграме свята – выступленне вакальнай малдаўскай групы «Плай» (кіраўнік – А.Валько), дзіцячага танцавальнага гурта «Луме» (кіраўнік Д.Дзмітрэнка), сольных выканаўцаў і прадстаўнікоў малдаўскай дыяспары. Для гасцей імпрэзы будзе арганізавана дэгустацыя нацыянальных малдаўскіх страў, пройдзе майстар-клас па вырабе сімвала вясны “мэрцішоркі”. Будзе працаваць тэматычная фотазона.

У межах святочнай праграмы таксама будзе арганізавана выстава традыцыйнай культуры Малдовы, прадстаўленая тканымі дыванамі, вышыванымі ручнікамі, нацыянальнымі строямі.

Мерапрыемства ладзіцца пры ўдзеле Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Абшчына малдаван» і Пасольства Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь.

Мэрцішор – традыцыянае свята пачатку вясны ў Малдове і Румыніі. Святкуецца 1 сакавіка. У гэты дзень людзі дораць адзін аднаму маленькія бутаньеркі ў выглядзе кветачак. Гэтае ўпрыгожанне, як і само свята, называецца мэрцішорам. Іх носяць на адзенні ўвесь месяц, а 31 сакавіка здымаюць і развешваюць на квітнеючых пладовых дрэвах. Лічыцца, што, дзякуючы гэтаму, жыхарам будзе шчасціць цягам усяго будучага года.

Згодна павер’ю, калі загадаць жаданне, вешаючы мэрцішор на дрэва, яно абавязкова збудзецца. Гістарычныя карані Мэрцішора застаюцца загадкай, але звычайна лічыцца, што свята ўзнікла ў часы Рымскай імперыі, калі Новы год адзначалі 1 сакавіка (месяц бога Марса). Марс быў не толькі богам вайны, але і богам земляробства, які спрыяў адраджэнню прыроды.