Выставки

Мерал

13 июня 2014 - 1 июля 2014

Справки: тут.

Билеты: 30 000 руб. (взрослым), 15 000 руб. (студентам).

Мерал
Серыя здымкаў К. Дэамброзіс, прысвечаных Мералу, з'яўляецца выдатным сведчаннем кахання і павагі да невялікага кутка Францыі, яны перадаюць побыт і характар яго жыхароў. Прыгледзьцеся ў гэтыя асобы, у гэтыя краявіды, і вы са здзіўленнем убачыце, наколькі яны падобныя на асобы нашых вяскоўцаў, на пейзажы нашай глыбінкі.Карын Дэамброзіс прыадчыняе нам дзверы ў свет французскай глыбінкі. Сардэчна запрашаем у Мерал!
Карын Дэамброзіс – вядомы французскі фатограф, няштатны супрацоўнік аддзела антычнасці Луўра, удзельнік шэрага праектаў і выстаў у Францыі, Іспаніі, Бельгіі і ЗША. Беларускаму гледачу будзе цікава пазнаць, што К. Дэамброзіс з'яўляецца рэзідэнтам знакамітага "Вулля", дзе пачыналі сваё ўзыходжанне да славы нашы знакамітыя суайчыннікі – Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Цадкін і іншыя.

Выстава Карын Дэамброзіс у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь - першая на тэрыторыі Усходняй Еўропы.