Другое

Субботняя медитация вместе с Shuma (16+)

24 октября 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Субботняя медитация вместе с Shuma (16+)

Акцыя жанчын у белым пасля страшных дзён 9-11 жніўня ў Менску павярнула ход падзей у Беларусі і дапамагла нам не забыць, што праўда і любоў – гэта мы. У нашай краіне ўсё яшчэ пануюць нянавісць і страх, таму гэтай медытацыяй мы хочам падтрымаць усіх, хто напалоханы або стаміўся, даць ім сілы працягваць мірныя пратэсты.

Медытацыя адбудзецца ў суботу, 24 кастрычніка, 20:00, shuma.by + radioplato.by

Любоў пераможа страх і нянавісць.

Мы верым, што кожны мае зерне любові і дабрыні ўнутры, хоць і ў кагосьці яно ў спячым рэжыме. Як трава прабіваецца нават скрозь асфальт, каханне прарасце скрозь гнеў і цемру. Мы запрашаем неабыякавых людзей з усяго свету сфакусавацца на любові, падтрымцы і спагадзе і накіраваць іх туды, дзе яны цяпер патрэбныя больш за ўсё.

Што будзе ў медытацыі

  • Голас Русі стане гідам, які правядзе вас па вашым целе, каб знайсці і зняць заціскі;
  • старажытныя беларускія песні дапамогуць аднавіць сувязь з продкамі;
  • бінаўральныя рытмы і гукі прыроды разняволяць і настрояць на добрае;
  • пяшчотная электроніка звяжа аўдыё аповед.

Запрашайце замежных сяброў

Медытацыя традыцыйна пройдзе на англійскай мове (але песні як заўсёды на беларускай). Англійская версія тут.