Мая адкрытая выцінанка (0+)
18 октября 2019 - 10 ноября 2019
18 кастрычніка ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” адбудзецца адкрыццё выставы “Мая адкрытая выцінанка” народнага майстра Беларусі Вольгі Palunisy. На выставе прадстаўлена больш за 70 работ Вольгі Palunisy, выкананых з 2006 па 2019 гады. Выстава працягнецца да 10 лістапада 2019 года.
Аўтар закранае сюжэты з міфалогіі і фальклору, стварае вобразы гістарычных асоб, карціны беларускай прыроды і сямейныя партрэты. Цікавы раздзел выставы – набор паштовак для чытання з дзецьмі і серыя тэкстыльных экавырабаў мастачкі.
“Выцінанка – асноўны накірунак маёй творчай і грамадскай дзейнасці. Мая мэта – адкрыць для выцінанкі як мага больш сфераў існавання і развіцця, паказаць неабсяжнасць мажлівых кропак сутыкнення гэтага віду мастацтва з сучасным полем чалавечай дзейнасці.
Звычайна выцінанка ўспрымаецца намі як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Але сёння, я лічу, акурат той час, калі выцінанка ў нашай краіне выдзяляецца ў асобны від мастацкай дзейнасці і раскрываецца ва ўсёй сваёй разнастайнасці і прыгажосці.”
Вольга Palunisа – народны майстар Беларусі, загадчык секцыі выцінанкі Грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”, рэспубліканскі стыпендыят у галіне культуры і мастацтва.
Вольга нарадзілася ў 1974 годзе ў горадзе Маладзечна; у 1985-м паступіла ў дзіцячую мастацкую школу, дзе пачала займацца выцінанкай. У 1992 годзе скончыла Мірскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж, пазней – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (аддзяленне мастацтваў).
Вольга Palunisа жыве і займаецца творчасцю ў родным горадзе Маладзечна.
Выстава працуе: з 11:00 да 19:00 (серада-нядзеля).