Масленіца ў Строчыцах
22 февраля 2015
Справки: тут.
Вход: 80 000 руб. для дарослых, 60 000 руб. – для студэнтаў і пенсіянераў, 40 000 руб. – для дзяцей школьнага ўзросту, для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна. “Сямейны білет” (два дарослых і два школьніка) – 200 000 руб.
Масленіца, цi «Масляна нядзеля», – адно з рухомых свят народнага календара, якое адзначаецца прыкладна ад 3 лютага (21 студзеня па старому стылю) да 14 сакавіка (1сакавіка па старому стылю), у залежнасці ад Вялікадня, спраўляецца за тыдзень перад Вялікім постам.
Традыцыйныя масленічныя стравы – бліны і аладкі, сыр і масла. Маслу і сыру (на ўсходзе Беларусі асабліва блінам) надаваўся магічны сэнс. Бліны, паводле павер’я , як і ўсе круглыя прадметы, дапамагалі сонцу хутчэй рухацца, паскаралі надыход вясны. А сыр і масла (сытая ежа) спрыялі таму, каб увесь год быў сытны (багаты).
У гэтым годзе музей гасцінна сустрэне наведвальнікаў сваёй цікавай праграмай. Маладых, якія ў 2014 годзе заключылі шлюб, чакае эпізод “Ушанаванне маладых” (пры сабе мець копію пасведчання аб шлюбу за 2014 г.). Упершыню ў праграме мерапрыемства кожны наведвальнік будзе мець магчымасць даведацца і “наведаць” усе сем дзён масленічнага тыдня: “Сустрэча”, “Зайгрыш”, “Разгул або Лакамка”, “Конскае свята”, “Цешчын вечар”, “Залоўкіны пасядзелкі”, “Даравальная нядзеля”.
Падчас правядзення мерапрыемства “Масленіца” кожнага чакаюць:
Упершыню:
Пазнавальная і гульнёва-забаўляльная вандроўка “Масленічны тыдзень”.
Конкурс малюнка “Намалюем Масленку”.
Знаёмства з тэатрам ценяў “Вяртэп”.
Творчы праект “Мисс невеста” (прадзюсэрскі цэнтр Ларысы Грыбалёвай) павіншуе маладыя пары канцэртнай праграмай.
Традыцыйна:
Канцэртная праграма ад фальклорных калектываў.
Навучальны майстар-клас па вырабу масленічнай лялькі-абярэга.
Лялечны тэатр “Батлейка”
Конкурс “Масленічная лялька-2015”
Масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых.
Катанне на конях і гужавым транспарце.
Госці “Масленіцы” – творчыя калектывы, якія прадставяць спевы і танцы Карэі, Малдовы, Арменіі, Расіі, Башкартастана, Татарстана.
Кульмінацыяй масленічных гулянняў стане спальванне пудзіла зімы “Марэны”.
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату раім набыць сувеніры ад народных майстроў, дзейсніць вандроўку над музеем на верталёце.
“Беларуская карчма” прапануе бліны на любы густ і стравы, прыгатаваныя на адкрытым вогнішчы.
Запрашаем прыняць удзел у Масленічных гуляннях на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў: 80 000 руб. - для дарослых, 60 000 руб. – для студэнтаў і пенсіянераў (пры сабе мець пасведчанне), 40 000 руб. – для дзяцей школьнага ўзросту, для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
УВАГА! “Сямейны білет” (два дарослых і два школьніка) – 200 000 руб.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка,паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Фота: bake5.wordpress.com