Масленіца – старажытнае славянскае свята, якое сімвалізуе провады зімы. Толькі ў нашым музеі вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу самага смачнага народнага оўпэн-эйра, прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня і традыцыйных месленічных гуляннях, якія з імі звязаны, паспрабаваць сябе ў розных гульнях і забавах.
Праграма:
- выступленне музычных гуртоў, «NAVI», «Vuraj» і іншых;
- выпрабаванне «Ушанаванне маладых» для маладых, якія заключылі шлюб у 2016 годзе;
- масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
- дэманстрацыя унікальных масленічных абрадаў «Пахаванне дзеда», «Наведванне бабкі-павітухі» ;
- унікальная выстава прыладаў, якія выкарыстоўваліся для вырабу сыра і масла;
- лялечны тэатр «Беларуская народная «Батлейка»;
- ценявая батлейка «Вяртэп»;
- майстар-класы па вырабу масленічнай лялькі-абярэга, па пляценні паясоў;
- конкурс «Масленічная лялька-2017»;
- фотазона;
- кульмінацыяй масленічных гулянняў стане спальванне пудзіла зімы – «Марэны».
Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы!
За дадатковую плату:
- традыцыйныя беларускія стравы ў карчме і кропках харчавання;
- лепшыя сувеніры ад народных майстроў;
- катанне на конях;
- катанне на верталёце.
- катанне на паветраным шары, каб, не спяшаючыся, атрымаць асалоду ад архітэктуры музея.
Кошт уваходных квіткоў:
для дарослых – 12.00 руб.;
для дзяцей школьнага ўзросту – 6.00 руб.;
для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Фото: sauletta.by