Масленіца
12 марта 2016
Справки: тут.
Вход: 100 000 руб. – дарослыя, 50 000 руб. – вучні; дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Мы рады прапанаваць вясёлы адпачынак у самым прыгожым месцы пад Мінскам! Толькі падчас нашага свята можна прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня.
Вас чакае:
– Сустрэча (выпяканне бліноў, дзіцячая гульнёвая пляцоўка).
– Зайгрыш (гулянні, хаджэнне ў госці да гаспадароў, тэатр “Батлейка”).
– Разгул (абыход моладдзю двароў, абрад “калодка” для халастых).
– Конскае свята (аб’езд маладых коней і выезд бабкі-павітухі).
– Цешчын вечар (завітанне да цёшчы на бліны).
– Залоўкіны пасядзелкі (расповед пра масленічныя стравы маладой нявесткай).
– Даравальная нядзеля (абрад “прабачальная бяседа”).
Вы таксама зможаце:
– пачуць народную музыку і спевы ад вядомых фальклёрных калектываў;
– паслухаць музычныя гурты: “Рэха”, “Нагуаль”, “Мінскія музыкі”, “Мілавіца” і іншыя;
– пакаштаваць бліны і іншыя масленічныя стравы;
– паўдзельнічаць у абрадзе “Пахаванне дзеда”;
– пакатацца на верталёце, конях і санях;
– спаліць пудзіла Марэны;
– патанчыць на этна-дыскатэцы;
Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы!