Масленіца (0+)
29 февраля 2020
СПРАВКИ: здесь
ВХОД: взрослые – 15 руб.; студенты – 9 руб.; школьники – 6,5 руб.; дети дошкольного возраста – бясплатна.
Масленіца – старажытнае славянскае свята, якое сімвалізуе праводзіны зімы i адраджэнне прыроды. Толькі ў музеі вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу самага вясёлага народнага свята, прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня і традыцыйных масленічных гуляннях, пабачыць старажытныя абрады, а таксама паспрабаваць сябе ў розных гульнях і забавах.
Кульмінацыяй свята стане ўрачыстае спальванне пудзіла зімы – “Марэны”. Пад чароўныя гукі этнічных інструментаў будзем разам вадзіць карагод вакол вялікага вогнішча, глядзець, як у гэтым ачышчальным агні знікаюць мінулыя нягоды і з надзеяй будзем чакаць прыходу сонечных, вясновых дзён.
У гэты дзень будзе прадстаўлена наступная праграма:
- выступленне розных фальклорных калектываў, хэдлайнер – гурт «Pawa»;
- масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
- паказ беларускага ценявога тэатра «Вяртэп»;
- паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
- правядзенне майстар-класаў для дзяцей і дарослых;
- рэканструкцыя розных масленічных абрадаў «Пахаванне Дзеда» (толькі для дарослых!), «Наведванне бабкі-павітухі» і інш.;
- масленічны слуп з прызамі;
- жаўнерская пляцоўка (па падзеям 1-ай сусветнай вайны);
- самая вялікая «Марэна» у наваколлі Мінска;
- квэст па народным абрадам і старажытнай архітэктуры;
- Кулінарны майстар-клас;
- Сырная выстава.
Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы.
- Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея;
- пакатацца на конях.