1 чэрвеня а 18-й у галерэі “Ў” пад чароўныя мелодыі з кружэлак адбудзецца адкрыццё выставы дзіцячых твораў “Малюнкі на шпалерах”, якая ёсць вынікам аўтарскага курса Сафіі Садоўскай “Баўхаус” у межах галерэйнага праекта “Дзіцячыя Творчыя Майстэрні”. Цягам трох месяцаў дзеткі дазнаваліся пра мастацтва з кароткіх лекцыяў і ладзілі свой уласны дыялог з працамі вядомых мастакоў, беручы ўдзел у тэматычных майстар-класах. Тая частка экспазіцыі, якую вы ўбачыце, хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі ўласнаруч пад кіраўніцтвам прафесійнай куратаркі Аксаны Жгіроўскай.
Працоўная група праекта “Дзіцячыя Творчыя Майстэрні” галерэі “Ў” (Сафія Садоўская, Ірына Лукашэнка, Вольга Мжэльская, Паліна Сей) падрыхтавала шэраг майстар-класаў для дзетак 7-12 гадоў, дзе б яны змаглі ў даступнай форме даведацца аб гісторыі сучаснага мастацтва, а таксама навучыцца выражаць свае ідэі, выкарыстоўваючы разнастайныя матэрыялы і тэхнікі прыкладной творчасці. У якасці базавай адукацыйнай асновы працоўная група абрала педагагічныя ідэі вядомай школы дызайна і архітэктуры “Баўхаус”.
Школьныя праграмы па выяўленчым мастацтве ўціскваюць дзетак у рамкі, якія не надта адпавядаюць патрэбам узросту. У дадатак педагогі вымушаныя ацэньваць працы, малюнкі, якія немагчыма і няможна ацэньваць. Часта ацэньванне і адзнакі хутчэй адбіваюць усякае жаданне браць пэндзаль у рукі. У гэтым узросце важнае не столькі ўмельства выбудаваць кампазіцыю, ці абраць колеры або рэалістычна выявіць аб’ект. Каштоўнасць працы не ў канчатковым выніку, а ў самім працэсе стварэння.
Што маляваў малы Пікаса на шпалерах? Ці ляпіў пясочныя кулічыкі Радэн? Калі Клее ўпершыню ўзяў у рукі аловак? Гэтыя гісторыі не захаваліся ў архівах, але паўтараюцца ў жыцці кожнага без вынятку чалавека. Маляваць для дзетак гэтаксама натуральна як пачаць хадзіць, размаўляць і лазаць па дрэвах – гэта форма пазнання свету.
“Баўхаус” быў абраны тэмай курсу дзякуючы адметным адукацыйным напрацоўкам некаторых педагогаў гэтай школы. У прыватнасці, практыкаванні Ёганэса Ітэна, якія спрыяюць не толькі развіццю навыка візуальнага ўспрымання але і развазе аб яго сутнасці, якая не заўжды бачная воку. Як казаў Паўль Клее: “Мастацвта не выяўляе бачнае, але робіць бачным”. На працягу года мы вучыліся глядзець і бачыць карціны розных матсакоў, шукалі сэнсы і крыніцы натхнення. Дзеці даследвалі розныя тэхнікі і тэмы. У нашыя задачы як педагогаў уваходзіла не навучыць дзетак маляваць, а абудзіць у іх жаданне ствараць і быць адчувальнымі да твораў вялікіх мастакоў і сваіх прац.
У межах выставы 6 і 7 чэрвеня пройдзе дзіцячы экалагічны фэст “Зялёны weekend”, зладжаны таварыствам “Зялёная сетка”. Цягам двух дзён у галерэі адбудуцца разнастайныя тэматычныя лекцыі, паказы мультфільмаў і кінастужак, багата захапляльных творчых майстар-класаў.
Расклад майстар-класаў ды імпрэзаў:
6 чэрвеня. Субота 13.00-18.00
13.00 – 13.30 Экскурсія па “гарадскім гародчыку”
13.00 – 16.30 Эка-гульні на планшэтах з МГА “Экапартнёрства”
13.20 – 14.00 Дзе была лаза – з’явілася страказа! Майструем сракоз з вярбовых галінак.
13.20 – 14.00 Прэзентацыя дзіцячай кнігі “Нататкі таткі” Андрэя Хадановіча са спевамі пад гітару
14.00 – 15.00 Што рабіць, каб не патануць у гарадскім смецці? (установа “Цэнтра экалагічных рашэнняў”)
14.00 – 15.00 Майстар-клас з Birdie Shop - кожнай дзяўчынке па квяточнай заколке, а хлопчыкам па бутаньерке. (Кошт 70 тыс.)
14.00 – 15.00 Майстар-клас па напісанні і вырабе кнігі “Маленькі прынц”.
14.00 – 15.30 Квест з “гарадскім ляснічым”
15.00 – 15.30 Экскурсія ў сапраўдную друкарню! Адчыняем дзверы таямніцы нараджэння кнігі
15.00 - 15.40 Што такое эка-сертыфікацыя? (расшыфроўваем значкі на запакоўках), ГА “Экадом”
15.00 – 16.00 Вясёлы гарод з саджэннем ад “Экалабараторыі”, свае расліны дзеткі змогуць забраць дадому.
15.30 – 16.30 Віктарына “Птушкі сталіцы” і кансультацыі па птушыных пытаннях ад ТА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
16.30 – 17.30 Майстар-клас з мастерам Веранікай Маскевіч, дзе кожны удзельнік зможа зрабіць сабе драўлянае ўпрыгожванне. (Кошт 50 тыс.)
16.30 – 17.20 Майстар-клас па сачыненні liveloop музыкі з музыкам Grusha8
17.30 – 18.00 Канцэрт Grusha8
7 чэрвеня. Нядзеля 13:00 – 18:00
13.00 – 14.00 Лэнд-арт і фоташкола для пачаткоўцаў ад “Дзіцячых эка-майстэрняў”
13.00 – 14.00 Віктарына “Птушкі сталіцы” і кансультацыі па птушыных пытаннях ад ТА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
13.00 – 15.00 “Лямец у горадзе” – майстар-клас па валянні. Кожны зробіць свой шэдэўр! (Кошт 50 тыс.)
13.00 – 17.00 Спраўдзі колькі ты ведаеш па экалогіі – з праграмай GreenSteps (для дзетак і дарослых)
14.00 – 15.00 “Гарадская майстэрня”: ствараем макет горада з мастаком Bazil
14.30 – 15.00 Экскурсія па “гарадскім гародчыку”
14.30 – 15.00 Экскурсія ў сапраўдную друкарню! Адчыняем дзверы таямніцы нараджэння кнігі
14.30 – 15.30 Майстар-клас з Birdie Shop - кожнай дзяўчынке па квяточнай заколке, а хлопчыкам па бутаньерке. (Кошт 70 тыс.)
15.00 – 15.30 Ствараем “эка-бомбы” і плануем партызанскае зялёнае хуліганства!
15.00 – 15.30 Майстар-клас па напісанні і вырабе кнігі "Маленькі прынц", а таксама экскурсія па сакрэтным свеце кнігадруку.
15.00 – 16.00 Дыскусія “Чаму ўсе так устрывожаны зменамі клімату?”
15.30 – 16.00 Біяразнастайнасць у фарбах – малюем на сценцы Галерэі з Bazil Stachievich
15.30 – 16.10 Што такое эка-сертыфікацыя? (расшыфроўваем значкі на запакоўках), ТА “Экадом”
16.00 – 17.00 Майстар-клас з мастерам Веранікай Маскевіч, дзе кожны удзельнік зможа зрабіць сабе драўлянае ўпрыгожванне. (Кошт 50 тыс.)
16.00 – 16.30 Сад у шклянцы. Робім сапраўдны зялёны цуд, каб упрыгожыць любы хатні пакой ці акенца (“Дзіцячыя эка-майстэрні”)
16.00 – 17.20 Барабанны майстар-клас разам са школай этнічных барабанаў “TekaDUM”
16.30 – 17.00 Знаёмімся з плыняй “слоў-фуд”. У чым розніца паміж арганічнымі прадуктамі і звычайнымі з крамы. (крама “Эка-ежа”)
17.20 – 18.00 Канцэрт усімі любімага гурта “Нагуаль”
Абодва дні:
Кансультацыі па “птушыных пытаннях”
Куток toycrossing - абмен цацкамі, катушок для самых маленькіх
Bookcrossing - мяняемся кніжкамі на экалагічную тэматыку і аб навакольным свеце
Праверка эка-ведаў і эка-гульні на планшэтах
Трансляцыя эка-відэа
Тэматычныя паштоўкі сваімі рукамі
Уваход – вольны. Частка майстар-класаў – платныя.