Маладзік і поўня (3+)
21 марта 2018 - 7 апреля 2018
Справки: +375 17 331 69 79
Вход: бесплатный.
«Маладзік і поўня» – гэта адначасовае суіснаванне практычна процілеглых станаў у адным аб'екце. Як адлюстраваць градацыі чалавечых пачуццяў і эмоцый, розныя праявы чалавечых узаемаадносін? Гэта магчыма толькі падчас мастацкай творчасці.
Даследаванне ўнутранага космасу - задача як мастака, так і гледача. Пастаянны пошук сябе і аб'ектыўнай ісціны змушае мастака рухаць Сусветам. Мастацтва, як частка Сусвету, у якім існуюць як стваральныя, так і разбуральныя працэсы, задае вектар для новых разважанняў і дапамагае адкрываць гледачу новыя бакі чалавечага быцця.
У экспазіцыі прадстаўлены творы кніжнай і станковай графікі, выкананыя ў розных тэхніках - афорт, лінарыт, літаграфія і інш. Злучэнне ў адной прасторы твораў аўтараў розных пакаленняў дапамагае найбольш поўна адлюстраваць цэльны зрэз сучаснага мастацтва графікі Беларусі, пазнаёміцца з лепшымі дасягненнямі творчых школ Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Выставачная зала «Kodex» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Мінск, вул. Сурганава, 14 А, 4 паверх). Тэл. +375 17 331 69 79, expo@bdam.by
Час працы: серада – субота 15:00 – 19:00