Маладосць. Беларусь
У пятніцу, 17 лютага, у 18.00 у Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца адкрыццё фотавыставы “Маладосць. Беларусь”.
На экспазіцыі будуць прадстаўлены лепшыя фотапраекты выпускнікоў адукацыйнага курса “Фотапраект: ад ідэі да прасоўвання”, які зладзіла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
“Маладосць. Беларусь” — гэта фотагісторыі пра маладых беларусаў, іх жыццё, захапленні і асяроддзе.