Фесты

М75 (18+)

18 мая 2019

Литературный музей Янки Купалы

Минск, ул. Янки Купалы, 4

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 2 руб.

 

М75 (18+)

У рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў 2019” Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае 18 мая з 19:00 да 05:00 стаць удзельнікам свята “М75” з нагоды свайго 75-гадовага юбілею! З чаго складаецца сапраўдны дзень нараджэння? Адказ просты: верныя сябры, добрая музыка, смачны торт, прыгожыя паштоўкі ды вялікая колькасць паветраных шароў!

Ствараць святочны настрой будуць і спецыяльна запрошаныя госці, якія выступяць на ганку музея: 20.00 – 21.00 – Аляксандр Віслаўскі з праграмай “Тутэйшы”; 21.00 – 22.00 – гурт “Стары Ольса”; 22.00 – 23.00 – гурт “Палац”.

Апоўначы – смачны пачастунак ад музея для ўсіх гасцей свята! Кожны 75 наведвальнік атрымае падарунак ад музея-імянінніка і знойдзе сваю, адну з 75 прычын, любіць музей Янкі Купалы! Кожны жадаючы атрымае паштоўку-лінагравюру з выявай будынка музея 1960 года, якую створаць на вашых вачах навучэнцы Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.

75-гадовая гісторыя музея паўстане са старых плакатаў і фотаздымкаў на алеях парка імя Янкі Купалы, дзе будзе працаваць hand-made кірмаш ад Remesla BY. Толькі ў гэту ноч фонды музея адкрыюць свае скарбы і прадставяць 75 унікальных прадметаў з цікавай гісторыяй! Станьце членам каманды аднаго са старэйшых літаратурных музеяў Беларусі і даведайцеся, чым займаюцца людзі, якія называюць сябе музейнымі супрацоўнікамі! Упершыню экспазіцыя музея будзе працаваць да світання!

Калі вы напоўнены энергіяй пасля паўночы – станьце ўдзельнікам квэсту “Купалаў код”! Калі адчуеце стому – паглядзіце фільм у беларускай агучцы ад Gavarun.by ва ўтульнай атмасферы Купалавага дома. Паветраныя шары з хэштэгам #люблю

Музей ўпрыгожаць інтэрактыўныя пляцоўкі і фотазоны і, спадзяемся, з’явяцца ў акаўнтах новых сяброў музея!