Таямнічая, амаль дэтэктыўная гісторыя з загадкавым забойствам і дзіўным каханнем здарылася ў глухім беларускім пасёлку ў сярэдзіне сямідзясятых гадоў мінулага стагоддзя.
Іх трое. Двое мужчын і адна жанчына.
І яшчэ Любоў. Нястрымная, дзікая, безаглядная і жорсткая. Такая яна Любоў Людзей.
І хоць свет навокал запоўнены сябрамі-таварышамі, сваякамі і суседзямі, весялосцю і танцамі – іх на зямлі толькі трое.
Трое перад абліччам смерці.
Аўтар: Дзмітрый Багаслаўскі, Жанр: Трылер, Рэжысёр: Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Аляксандр Гарцуеў, Сцэнаграфія: Юрый Саламонаў, Пластыка: Святлана Навуменка
Музычнае афармленне: Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Аляксандр Гарцуеў,
Прэм’ера: 11 лістапада 2015 Працягласць: 2 г. 30 хв.
Фото: rtbd.by