Праект "Логасы. Тое, што робіць нашае жыццё камфортным" Канстанціна Селіханава пра тэксты, важныя словы і паняцці. Пра тое, што растыражаваны біблейскі міф "напачатку было слова" ператварыўся ў зручныя гатовыя рэцэпты для жыцця. Чужыя думкі, словы, назвы і кантэнты выбудоўваюць нашае разуменне рэчаіснасці. Мастак прадстаўляе тры "ўзроўні" тэкстаў-логасаў, якія забяспечваюць наш камфорт і што з'яўляюцца таксама маркерамі развіцця еўрапейскай цывілізацыі: цытаты аўтараў фундаментальных філасофскіх прац, якія ператварыліся ў беспярэчныя меркі ісціны/праўды (Friedrich Hegel, Karl Marx, Menschliches Allzumenschliches Friedrich Nietzsche, Charles Darwin), тэксты і мэсэджы масавай культуры, якія спрацоўваюць безадмоўна, а таксама логасы, прапанаваныя самім аўтарам. Апошнія не ўваходзяць у супярэчнасць з агульнапрынятымі ісцінамі, але нанова запускаюць сэнсавае напаўненне, ператвараючы форму і змест у адкрытую структуру, даступную кожнаму.
Праект Селіханава з'яўляецца своеасаблівым медыятарам, правадніком і адначасова пасроднікам паміж словам і яго сэнсам. Праз арт-аб'екты, злучаныя ў інсталяцыю, сувязь паміж тэкстам - формай - зместам становіцца навочнай. Мастак кажа з дапамогай метафар, і метафары тут з'яўляюцца візуалізаваным логасам.
Вольга Рыбчынская, куратар праекта.
Канстанцін Селіханаў
Нарадзіўся ў 1967 у Мінску, Беларусь.
1993 скончыў Беларускую Акадэмію Мастацтваў, аддзяленне скульптуры
1999 грант «ArtLinks», Берклі (ЗША)
2004 грант “KulturKontakt”, Вена (Аўстрыя)
Выставы:
1997 “Kunsthuoone” Галерэя, Таллін (Эстонія)
Праект “Guide Apollonia” (сучаснае мастацтва цэнтральнай і ўсходняй Еўропы)
Нацыянальны Мастацкі Музей, Мінск (Беларусь)
VII трыенале мінідруку, Шамалье (Францыя)
1998 XI Трыенале эстампа, Талін (Эстонія)
”NOVA” Галерэя, «Открытая книга», Мінск (Беларусь)
Музей «Rops», Намюр (Бельгія)
“Kultur bes menschen” GmbH, Мюнстер (Германія)
1999 Club UNESCO MONDOARTE WORLDART, Рывалі (Італія)
2001 XII Трыенале эстампа, Талін (Эстонія)
2004 “Супрацьстаўленне”, музей сучаснага мастацтва, Мінск
“Траекторыя”, quartier21/Piroschka, Вена (Аўстрыя)
2005 Музей Графікі, Бад-Штэбен (Германія)
2006 “Вымысел-действие”, галерэя сучаснага мастацтва, Полоцк
2007 Сяргей і Канстанцін Селіханавы, Нацыянальны Мастацкі Музей РБ, Мінск
2009 праект – беларускі павільён 53 венецыянскай біенале ўМінску
2011 26 Біенале манументальнай скульптуры г. Убэ (Японія), 3-ці прыз
2012 «Один и многие» музей Азгура, Мінск
2013 5 біенале сучаснага мастацтва, Масква