Выставки

Літаграфіі Напалеона Орды (0+)

27 февраля 2019 - 27 апреля 2019

Дом Ваньковичей

Минск, ул. Интернациональная, 33а

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 2 и 4 руб.

 

Літаграфіі Напалеона Орды (0+)

27 лютага 2019 года ў музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя» пачне працу выстава літаграфій Напалеона Орды зфондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. На выставе будуць размешчаны 16 графічных прац з відамі беларускіх гарадоў і мястэчак, адлюстраваных мастаком з натуры.

Напалеон Орда (1807–1883) – вядомы дзеяч беларускай і польскай культуры XIX стагоддзя, мастак, кампазітар, піяніст. Сын шляхціца з Кобрынскага павета. Пасля паўстання 1831 года быў вымушаны эмігрыраваць у Францыю. На радзіму ён вярнуўся праз 25 гадоў.

Пасля вяртання пачаў падарожнічаць па былых землях Рэчы Паспалітай, замалёўваючы віды гарадоў, былыя замкі, касцёлы, сядзібы, мясціны, звязаныя з жыццём знакамітых асоб. Вынікам шматгадовай працы сталі каля 1000 малюнкаў і акварэляў, 260 з якіх былі апублікаваны ў 8 серыях «Альбома гістарычных відаў Польшчы, прысвечанага суайчыннікам» (1873–1883).

Сёння малюнкі Орды маюць для нас значэнне не толькі як «энцыклапедыя» страчаных архітэктурных аб’ектаў. Яны, як і ў XIX стагоддзі, да гэтай пары застаюцца «маляванай гісторыяй» былой Рэчы Паспалітай.

Выстава будзе працаваць да 27 красавіка 2019 года.