Загляните на выставку, посвященную летучим мышам (6+)
З 15 па 30 снежня у Ruin-Bar пройдзе выстава калажоў Рамана Янотава, прысвечаных кажанам.
Кажаны – усе шмат пра іх чулі, а хтосьці нават бачыў. Да некаторых яны нават заляталі ў хату. Але што мы пра іх ведаем? Яны страшныя ці ўсё ж мілыя?
Выстава адкажа на пытанні:
- Дзе спяць беларускія “бэтмэны”?
- Чаму зімой кажаноў цягне да лядоўні?
- Ці вінныя кажаны ў распаўсюдзе COVID-19?
- Ці п’юць кажаны кроў?
Выстава калажоў пройдзе ў межах сусветнай Ночы кажаноў.
Час працы: панядзелак-субота 17:00 - 23:00.
Арганізатары мерапрыемства - грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” у супрацы з НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі пад эгідай EUROBATS.