Концерты

Лешек Можджер (18+)

29 июня 2017

Белгосфилармония

Минск, пр-т Независимости, 50

Справки: тут.

Вход: 8-15 руб.

Лешек Можджер (18+)

Салiсты з Польшчы і Беларусі разам з аркестрам прадставяць яскравую праграму, у якую ўвайшлі творы беларускiх i польскiх кампазiтараў. У канцэрце прагучыць шэдэўр класічнай музыкі – “Канцэрт для фартэпiяна з аркестрам №1 (ор.11)” Ф. Шапэна, выдатны прыклад беларускай сучаснай музыкі – “Consort Lessons” А. Лiтвiноўскага, джазавыя iмправiзацыi сола i з аркестрам Л. Можджэра, а таксама знакаміты твор на два фартэпіяны “Варыяцыi на тэму Паганiнi” В. Лютаслаўскага.

Лешак Можджэр

Музыказнаўца Д. Пёнткоўскі пісаў пра джазмэна: “Лешак Можджэр ажыццявіў у польскім джазе ментальную і стылістычную рэвалюцыю... Непаўторныя джазавыя фразы і складаныя імправізацыі, мелодыку стандартаў і вытанчанасць кампазіцыі джазмэн апрануў у строй спецыфічнага джаза, які стаў пульсуючым экспрэсіяй "Джазам Лешака Можджэра”.

Лешак МОЖДЖЭР – адна з самых яркіх з’яваў польскай джазавай музыкі апошніх дзесяцігоддзяў. Сусветнай славы піяніст, адважны эксперыментатар і арыгінальны творца, якога адрознівае ўласная музычная мова.

Багатая дыскаграфія Л. Можджэра налічвае больш за сто альбомаў з запісамі як сваіх ўласных праектаў, так і рэалізаваных сумесна з выдатнымі музыкамі. Піяніст супрацоўнічае з сусветнымі знакамітасцямі – Дэвідам Гілмарам, Нанай Васконселос, Маркусам Мілерам, Джонам Скофілдам, Джо Лаванам, Танам Дунам, Пэтам Мэціні, Адамам Маковічам (Makowicz vs Możdżer: At The Carnegie Hall 2004). Альбом "Impressions On Chopin” (1999 г.) стаў канонам сярод запісаў, натхнёных творчасцю геніяльнага польскага кампазітара. З вядомым польскім кампазітарам Янам Качмарэкам Лешэк Можджэр рэалізаваў запіс узнагароджанага Оскарам саўндтрэка да фільму “Finding Neverland” (“Чароўная краіна”, 2004г.), а таксама сумесны альбом “Kaczmarek by Możdżer”.

Найбольш поўна піяніст раскрыўся ў сольных праектах “Piano” (2004), “Komeda” (2011) і ў аўтарскім трыа з Ларсам Дэніэльсанам i Зохарам Фрэска. Альбом “Time” запісаны ў 2005 годзе атрымаў статус алмазнага дыска, а чарговыя альбомы трыа – “Between Us And The Light” (2006), “Live” (2007), “Polska” (2013) дасягнулі статуса падвойнага плацінавага дыска.

Лешак Можджэр з’яўляецца арганізатарам буйных джазавых фестываляў у Польшчы – “ENTER MUSIC FESTIVAL” і “ДЖАЗ НА ОДЭРЫ”. У 2012 годзе ён першы з палякаў стаў старшынёй журы аднаго з найбольш прэстыжных джазавых форумаў у свеце – Міжнароднага конкурсу джазавых піяністаў “Montreux Jazz Piano Competition” у Швейцарыі, арганізаванага пад патранажам Куінсі Джонса (Quincy Jonesa).

Кiрыл Кедук

Піяніст Джон О’Конор кажа пра яго, як пра аднаго з самых цiкавых маладых пiяністаў сучаснасцi, а дырыжор Томас Зандерлінг лiчыць яго выбiтным выканаўцам з велiчэзным патэнцыялам для грандыёзнай мiжнароднай кар’еры.

Кiрыл КЕДУК родам з Гродна, пачаў займацца музыкай у 6 год, а ў 10 ужо ўпершыню выступiў з Сiмафанiчным аркестрам. Вучыўся ў Пётра Палечнага ў Музычным Унiверсiтэце ў Варшаве, у Барыса Петрушанскага ў Мiжнароднай Фартэпiяннай Акадэмii Incontri col Maestro (г. Iмала, Iталiя), а таксама скончыў аспiрантуру ў класе Грэма Скотта ў Каралеўскiм Паўночным каледжы музыкi ў Манчэсцеры. Кiрыл з'яўляецца лаўрэатам шматлiкiх фартэпіянных мiжнародныx конкурсаў, у тым лiку конкурса iмя Уладзiмiра Горавiца у Кiеве, конкурса iмя Артура Рубінштэйна ў Польшчы i конкурса iмя Джэймса Моттрама ў Манчэсцеры. У 2009 годзе пiянiст атрымаў I прэмiю, а таксама прыз сiмпатый гледачоў на мiжнародным конкурсе KlavierOlymp у Бад-Кiсiнгене (Германiя), стаўшы адзiным удзельнiкам у гiсторыi конкурсу з дзвюма прызамi адначасова. У красавiку 2013 года пiянiст запiсаў свой дэбютны альбом пад назвай “My Polish Diary” з сусвестна вядомым лэйблам Delos, якi ў сваю чаргу атрымаў высокую адзнаку сярод крытыкаў па ўсiм свеце.

Кiрыл Кедук рэгулярна выступае на самых знакамiтых канцэртных пляцоўках свету, сярод якix – Steinway Hall у Нью-Ёрку, Зальцбургскi Моцартэум, Вялiкая зала Маскоўскай кансерваторыi, Зала Каралевы Елiзаветы ў Антвэрпэне, Канцэртная зала Марыiнскага тэатра ў Пецярбургу, Зала Вэрдзi ў Мiлане, Bridgewater Hall у Манчэсцеры, Тэатр Гарыбальдзi ў Палерма, Маскоўскi мiжнародны Дом музыкi i Hamarikyu Asahi Hall у Токiа.

Кiрыл Кедук – заснавальнiк i мастацкi кiраўнiк мiжнароднага музычнага фестывалю “TyzenHouse” у сваiм родным Гродне, дзе выступаюць сусветныя зоркi класiчнай музыкi.

Фото: JazzPeople.Ru