Les images (12+)
10 ноября 2019
Францыя, якая ўслаўлялася Гюго і Сезанам, значна бліжэй, чым ты сабе ўяўляеш. 10 лістапада ў Культурным цэнтры “Корпус” маладыя музыкі перанясуць слухачоў з дажджыстай мінскай восені на радзіму кіно і круасанаў.
Жвавасць і бляск твораў Сен-Санса, дзівосныя светы Дэбюсі ды Равэля, чароўнасць музыкі Пуленка — гэта тое, што чапляе і не перестае захапляць ужо больш стагоддзя. У гэтую нядзелю ў цябе будзе магчымасць апынуцца ў той Францыі, якой яе бачылі гэтыя выбітныя людзі.
Марыс Равэль. "Мадагаскарскія песні”
Клод Дэбюсі. Саната для віяланчэлі і фартэпіяна
Каміль Сен-Санс. "Тарантэла", ор. 6
Франсіс Пуленк. Сэксцет для духавых і фартэпіяна
- Аляксандра Паўлюкавец (фартэпіяна)
- Валянцін Семяленаў (кларнэт)
- Яна Шчарбакова (флейта)
- Мікіта Кравец (віяланчэль)
- Максім Юргілевіч (габой)
- Маша Нечыпарэнка (фагот)
- Яраслаў Бандарчук (валторна)
- Юлія Астроўская (сапрана)
- Ксенія Хатылёва (фартэпіяна)