Выставки

Лес дзяўчыны (0+)

17 - 30 января 2019

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 3 руб.

 

Лес дзяўчыны (0+)

З 17 па 30 студзеня ў малой зале галерэі сучаснага мастацтва «Ў» пройдзе выстава маладых мастачак «Лес дзяўчыны». Адкрыццё: 17 студзеня, 19:00

Удзельнiцы выставы: Палiна Скачкова / Алена Кучка / Варвара Суднiк / Лiдзiя Куршук / Ульяна Каленiк / Таццяна Ларына / Крысцiна Шчэмелева / Ганна Агеева / Дар’я Раўтовiч

Выстава работ маладых мастачак «Лес дзяўчыны» - вынік пленэру-пагружэння пректа «ART IN ACTION» ў густыя лясы і чыстыя воды блакітных азёр, праблемы самаідэнтыфікацыі, правоў чалавека, экалогіі і урбаністыкі праз дыялог і мастацкае даследаванне. У лесе няма дзвярэй і вокнаў, яго нельга зачыніць, і немагчыма схавацца ў лесе ад самога сябе. Сыход ад сучаснай гарадской культуры, прасякнутай і насычанай электрычнасцю і інтэрнэтам, ад культуры, якая часта вызначае нашы маскі, але хавае нас саміх, зрабіў магчымым даследаваць сябе праз прыроду. Праз увагу да адчуванняў, сумленнасць прад’яўлення сябе свету, вяртанне да каранёў у самым літаральным сэнсе слова - каранёў дрэваў, якія крэпка абдымаюць зямлю.

Гэтая выстава - разважанні дзевяці мастачак пра сябе і пра вонкавы свет, пра тыя выклікі, якія ставіць перад намі сучаснасць - агульначалавечыя і асабістыя. Мастачкі даследуюць пытанні сацыяльнай інклюзіi, табуіраванасці ў грамадстве, права на ўласнае «я», унутраныя і знешнія межы. «Адкуль мы прыйшлі? Хто мы? Куды мы ідзем?»

Каманда арганізатараў: Bazinato, Ірына Лукашэнка, Сафія Садоўская, Вольга Мжэльская, Пры падтрымцы: Ганны Агеевай, Ягора Войнава, Ірыны Сухій, Наталлi Рабавай, Антаніны Слабодчыкавай, Валдзіса Фугаша, Надзеi Царонак, Ігара Корзуна, Ганны Дапшэвічутэ.

Выстава працуе кожны дзень з 17 па 30 студзеня 12:00-20:00