Лекция про Большой Адронный коллайдер
15 января 2014
Справки: тут.
Вход: свободный.
"Навука па-за сабой" - гэта цыкл лекцый па розных навуках, арганізаваны грамадскай арганізацыяй "Моладзежны адукацыйны цэнтр "Фіальта".
"Навука па-за сабой" - гэта прастора для атрымання ведаў па-за сцен школ, універсітэтаў, лабараторый і офісаў, гэта цікавыя тэмы і даступная мова, дыскусіі і нефармальныя размовы с экспертамі. Эксперты "Навукі па-за сабой" - людзі, якія валодаюць ведамі і досведам у розных навуках (тэхнічных, прыродазнаўчых, гуманітарных)- падзеляцца базавымі ведамі ў сваёй навуцы, раскрыюць прафесійныя сакрэты, раскажуць пра адкрыцці і тэндэнцыі. Мы пачынаем "Навуку па-за сабой", таму што нам самім цікавы гэтыя тэмы, і мы ведаем добрых экспертаў, якія проста і займальна раскажуць, над чым працуюць!
На першай лекцыі Антон Гліністы раскажа пра фундамэнтальную навуку і Вялікі Адронны калайдэр. Антон Гліністы займаецца аналізам дадзеных з Вялікага Адроннага калайдэра ў Нацыянальным цэнтры фізікі часціц і высокіх энергій БДУ, таксама выкладае фізіку і астраномію ў БДУ.