Легенды і гісторыі старога Менску
5 красавіка 2017 г. у дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі (Мінск, вул. Някрасава, 3) адбудзецца чарговая лекцыя кіраўніка праекта "Вандроўкі ў мінулае" Паўла Дзюсекава.
Яе тэма - "Легенды і міфы старога Менску". Падчас яе мы ўзгадаем, што Менску ўжо 950 год, а значыць легенд, міфаў і паданьняў назьбіралася шмат. Завітвайце паслухаць і паглядзець! Пачатак а 19 гадзіне.