Концерты

Квінтэт Войтэка Мазалеўскага

9 ноября 2016

Белгосфилармония

Минск, пр-т Независимости, 50

Даведкі: тут.

Уваход: 8–10 руб.

Квінтэт Войтэка Мазалеўскага

Цыпрыян Башыньскі – труба
Марэк Паспяшальскі – саксафон
Іаана Дуда – клавішныя
Куба Яніцкі – ударныя
Войтэк Мазалеўскі – кантрабас

“Так шмат лёгка запамінальных мелодый, радасці ад сумеснага музіцыравання, як у квінтэта Войтэка Mазалеўскага, вы не знойдзеце на ніводным іншым дыску. Больш таго, гэты джаз могуць слухаць прыхільнікі поп-музыкі і такіх напрамкаў, якія калісьці прыгожа называліся моладзевымі, але і старэйшыя пад гэту музыку ахвотна памаладзеюць”.
Марэк Душа, газета Rzeczpospolita.

Войтэк Мазалеўскі – музыкант Труймяста (Гданьск-Гдыня-Сопат), басіст і кампазітар. Заснавальнік і лідар гурта Pink Freud і Wojtek Mazolewski Quintet.

“Мазалеўскі нанова акрэсліў джазавую форму, надаў ёй сучаснае аблічча і адкрыў слухачу новы, дагэтуль герметычны, жанр музыкі. Ён асвоіў джаз і вывеў яго ў хіт-парады, на тэлеэкраны і... старонкі папулярнай прэсы”. (Gazeta Wyborcza)

Яго музычная дзейнасць дала пачатак буму польскай джазавай музыкі на пачатку XXI стагоддзя, і нетрадыцыйная для ўмоваў джазавай сцэны актыўнасць паўплывала на новае месца гэтага жанру ў свядомасці пераважна маладога слухача.

Войтэк Мазалеўскі – аўтар музыкі для тэатра, кіно і аўдыёкніг. Вядучы аўтарскіх праграм на Польскім радыё і на радыё Chilli Zet. Лаўрэат прэстыжных музычных прэмій, прэзентуе новы твар польскага джаза ў Еўропе, Амерыцы і Японіі. Супрацоўнічаў з прадстаўнікамі сусветнай джазавай сцэны, як: Pete Wareham, Dennis Gonzales, Tima Berne, Tomasz Stańko, John Zorn, Peter Kowald , Tymon Tymański, Jerzz Mazzolla, Olo Walicki, Andrzej Smolik, Mikołaj Trzaska, Fisz Emade і інш.

Кіруючы сваёй групай Pink Freud, выдаў у 2007 годзе альбом пад той жа назвай, вельмі пазітыўна ўспрыняты слухачамі. У 2008 годзе выйшаў чарговы альбом Grzybobranie (“Збор грыбоў”) як сучасная варыяцыя на тэму класіка польскага джаза Збігнева Намыслоўскага і яго альбома Winobranie (“Збор вінаграду”). У супрацоўніцтве с групай нумар адзін айчыннага хіп-хопа, тандэмам Fisz Emade выдаў у якасці Bassisters Orchestra (яшчэ адзін ранні праект Войтэка Мазалеўскага) альбом пад той жа назвай. У 2009 годзе Войтэк змяніў асабовы склад Pink Freud і Wojtek Mazolewski Quintet і адкрыў новую главу сваёй музычнай біяграфіі. “Монстр джаза” (2010), “Конь і сіла” (2012), Smells Like Tape Spirit (2012), “Войтэк у Чэхаславакіі” (2012) – гэта альбомы, якія прынеслі не толькі выдавецкі поспех, але ў першую чаргу шматлікія канцэртныя туры па такіх краінах, як Японія, Мексіка, Марока, Германія, Аўстрыя, Бельгія, Францыя, Партугалія, ЗША, Італія, Венгрыя, Швецыя, Славенія, Славакія, Чэхія, Украіна, Румынія.

Мазалеўскі атрымаў шматлікія медыйныя ўзнагароды, у тым ліку прэмію III праграмы Польскага радыё за альбом “Монстр джаза”, узнагароду Асацыяцыі Jazz Melomani (так званы “Джазавы Оскар”), тройчы станавіўся лепшым калектывам (праект Pink Freud) у катэгорыі электроннай музыкі паводле версіі часопіса Jazz Forum і мае яшчэ адну прэмію ІІІ праграмы польскага радыё – Музычную ўзнагароду імя Матэўша Свянціцкага “Матэўш”.

Фото: Jazz Forum