Квэст Музея савецкіх рэпрэсій
31 октября 2015
Справки: тут.
Вход: бесплатный, регистрация с 10:00 до 16:00 31 октября.
31 кастрычніка 2015 года Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій ладзіць гарадскі квэст, прысвечаны трагічным падзеям 29-30 кастрычніка 1937 г., калі па загадзе Сталіна было знішчана больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі – паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў.
Квэст уяўляе сабой камандную гарадскую гульню, якая дазволіць акунуцца ў атмасферу даваеннага Мінска і даследаваць гісторыю тых цяжкіх дзён. Каб перамагчы і атрымаць каштоўны прыз, камандам давядзецца як мага хутчэй выканаць шэраг заданняў на сталічных вулачках.
Для ўдзелу ў квэсце трэба 31 кастрычніка з 10:00 да 16:00 зайсці на старонку і зарэгістраваць сваю каманду. У камандзе можа быць ад 1 да 5 чалавек. Узрост удзельнікаў неабмежаваны, але для ўдзелу спатрэбіцца тэлефон/планшэт/ноўтбук з доступам у інтэрнэт.
Фота: www.washingtonpost.com