6 снежня Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на кватэрнік Rosy band. Сучасны склад гурту сфарміраваўся ў 2008–2009 гадах. Што тычыцца назвы, то музыкам хацелася чысціні, яскравасці, ранішняй бадзёрасці – і назва «Росы» гэтаму добра пасавала, аб'яднаўшы стаўбцоўскіх і мінскіх хлопцаў.
Гурт грае рок з элементамі фольку, блюзу, хард- року. Ну а самі музыкі жартам называюць свой стыль „гультай-рок”. Калектыў адзначыўся на традыцыйным фэсце „Рок Каляды 2008” у Горках (прызы „Лепшы вакал”, „Лепшы сола-гітарыст”).
Потым было шмат выступаў у стаўбцоўскіх і мінскіх клубах, а таксама на святах. Гурт выступаў на адных пляцоўках з Віктарам Шалкевічам і такімі беларускімі камандамі, як РОКАШ, Re1ikt, PAWA. У верасні 2018 года Росы выступілі на Вольнай сцэне фестывалю LIDBEER у Лідзе. Галоўнае для музыкаў – гэта гармонія на сцэне і ў жыцці.