Другое

Кватэрнік у дзядзькі Якуба

5 марта 2013

Даведкi: +375 17 284 15 84.

Уваход: 12 000 руб.

Кватэрнік у дзядзькі Якуба

Напярэдадні першага вясновага свята – Міжнароднага жаночага дня – Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіць святочную музычную імпрэзу.

5 сакавіка а 19-й гадзіне ва ўтульнай гасцёўні адбудзецца традыцыйны «Кватэрнік у дзядзькі Якуба». Гэтым разам у камернай атмасферы гасціннага Дома славутага пісьменніка сустракаем гурт «Нельга забыць», які прадставіць увазе прысутных сваю праграму «Леаніды не вернуцца да зямлі…» паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча.

Удзельнікі гурта спядзяюцца, што ў іх атрымалася захаваць эмацыйнасць слова Уладзіміра Караткевіча і кожны, хто паслухаў альбо паслухае музычную праграму, не застанецца да яе абыякавым. 

«Леаніды…» – не забаўка, але, паверце, судакрананне з вялікай таямніцай кахання вартае таго. Чалавеку патрэбна ведаць, што жыццё складаецца не толькі з шэрай будзёнасці і фальшу, што ў ім ёсць месца для сапраўднага.

Напрыканцы праграмы ўсе госці Коласавага Дома змогуць пачаставацца араматнай гарбатай і печывам.