Фесты

Купальские гуляния за городом (0+)

4 июля 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: взрослые – 7 руб.; дети школьного возраста – 4 руб.; дети дошкольного возраста – бесплатно.

Купальские гуляния за городом (0+)

Старажытнае летняе свята, якое святкавался ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту прыроды і зеляніны, ушанавання вады і агню мае назву Купалле. Менавіта ў купальскую ноч цвіце папараць-кветка, знайшоўшы якую, можна авалодаць усімі ведамі зямлі, вядзьмаркі і чараўнікі ператвараюцца ў жаб і змей, каб нарабіць шкоды людзям, наибольшай актыўнасці дасягаюць міфычныя істоты, дзяўчаты варожаць на будучае замужжа, на суджаных.

Ніхто не спіць у такую таямнічую ноч: ў гэты дзень збіраюць лекавыя зёлкі, дзяўчаты плятуць вянкі, спяваюць купальскія песні, вакол купальскага вогнішча водзяць карагоды, ладзяць гульні, на ім спальваюць старыя рэчы, праз яго скокаюць, каб быць моцным, здаровым і шчастлівым.

Уся вясковая грамада збірался ля купальскага вогнішча, прапусціць і не прыйсці на свята лічылася вялікай небясьпекай, таму што чараўнікі і вядзьмаркі баяліся святочнага купальскага вогнішча! Беларускі дзяржаўны музей народнй архітэктуры і побыту будзе ладзіць прыгожае і чароўнае летняе свята па беларускіх традыцыях.

У праграме мерапрыемства:

  • Завіванне купальскіх вянкоў;
  • Купальскае шэсце;
  • Урачыстае распальванне купальскага вогнішча, карагоды;
  • Чароўныя казкі і паданні;
  • Варажба на вянках і зеляніне;
  • Мастер-классы;
  • Міфалагічныя персанажы;
  • Купальскія абрады;
  • Традыцыйныя купальскія спевы, гульні і танцы пад беларускія народныя інструменты.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея;
  • палёты на мотадельтапланах і інш. (пры добрым надвор'і).