Купалле ад музея народнай архітэктуры і побыту (0+)
26 июня 2021
СПРАВКИ: здесь
ВХОД: для дарослых –10 руб.; для дзяцей школьнага ўзросту – 5 руб.; для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Беларускі дзяржаўны музей народнй архітэктуры і побыту будзе ладзіць прыгожае і чароўнае летняе свята Купалля. Запрашаем прыехаць да нас і далучыцца да традыцыйных гулянняў, абрадаў і забаваў!
Свята пачнецца 26 чэрвеня ў 18:00 – просьба не спазняцца.
У праграме мерапрыемства:
- Завіванне купальскіх вянкоў;
- Выраб васковых свечак з зёлкамі;
- Купальскае шэсце;
- Урачыстае распальванне купальскага вогнішча: карагоды, гульні, пераскокі;
- Чароўныя і жахлівыя казкі і паданні;
- Расповед пра купальскія зёлкі і лекавыя травы;
- Варажба на вянках і зеляніне;
- Традыцыйныя купальскія спевы, гульні і танцы пад беларускія народныя інструменты;
- Міфічныя персанажы.
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 19:30.
Кошт квіткоў:
- для дарослых –10 руб.;
- для дзяцей школьнага ўзросту –5 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля п/а Азярцо. Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі, Чыкі.