Цэнтр Культурнага Менеджмента прадстаўляе
Міжнародны семінар “Культурнае праектаванне. Ад ідэі да рэалізацыі”
Мэта семінара: распавесці пра культурнае праектаванне на прыкладах ужо рэалізаваных праектаў у Беларусі, Расіі, Германіі.
Структура семінара:
• Прэзентацыя праектаў ад расійскіх і беларускіх экспертаў
- “Музей, які змяняецца, у зменлівым свеце”
- Расійска-брытанская магістратура, праект “ Адкрытае асяроддзе”
- Цэнтр Творчага Развіцця, культурны цэнтр ЗІЛ
- Durchzug (Фонд Роберта Боша)
• Асновы праектавання
• Падводныя камяні і кіраўніцтва да дзеяння для пачаткоўцаў
Вядуць семінар Надзея Ількевіч (MA in Cultural Management) ды Ігар Ласіцкі (эксперт у вобласці нефармальнай адукацыі).
Мерапрыемства пройдзе пры ўдзеле наступных экспертаў:
• Валерыя Сабірава (MA in Cultural Management, менеджэр праектаў Асацыяцыі Менеджэраў Культуры Расіі)
• Вольга Лукінава (MA in Cultural Management, піяр-менеджэр Расійска-Брытанскай магістратуры “Маскоўская Вышэйшая Школа Сацыяльных і Эканамічных Навук”, куратар праекта “Адкрытае асяроддзе”)
• Марына Фядзюшкіна (MA in Cultural Management, менеджэр праектаў Цэнтра Творчага Развіцця ў Культурным Цэнтры ЗІЛ)
• Аляксей Стрэльнікаў (кандыдат мастацтвазнаўства, тэатральны крытык, выпускнік праграмы Фонда Роберта Боша “Культурны менеджэр з краінаў Усходняй Еўропы”)