Выставки

Куфэрак: стагоддзе прыгажосці

1 июня 2014 - 22 сентября 2014

Справки: тут.

Вход: для взрослого – 10 000 руб., школьникам – 5 500 руб. Все дни, кроме понедельника и вторника, с 11:00 до 19:00.

Куфэрак: стагоддзе прыгажосці

У экс­па­зі­цыі прад­стаў­ле­ны рэ­кан­струк­цыі паў­ся­дзён­ных, пра­гу­лач­ных, баль­ных і вя­чэр­ніх стро­яў, якія маг­лі на­сіць жы­ха­ры га­ра­доў тэ­ры­то­рыі су­час­най Бе­ла­ру­сі на пра­ця­гу ўся­го XІX ста­год­дзя — ад ам­пі­ру да ма­дэр­ну. Гэ­та кас­цю­мы, якія шы­лі­ся для ба­ляў і тан­ца­валь­ных ве­ча­роў, для паў­ся­дзён­на­га шпа­цы­ру, для тэ­ма­тыч­ных пік­ні­коў і вы­ступ­лен­няў.

Эс­кі­зы вы­кон­ва­лі­ся на пад­ста­ве ары­гі­наль­ных ма­дэ­ляў адзен­ня XІX ста­год­дзя: кры­ні­ца­мі ін­фар­ма­цыі слу­жы­лі тво­ры мас­тац­тва і мод­ныя ча­со­пі­сы той эпо­хі. Ма­дэ­лі вы­раб­ля­лі­ся пе­ра­ва­жа­на з на­ту­раль­ных тка­нін, з улі­кам крою тых ча­соў.

Ка­лі пры­гле­дзец­ца і даць во­лю ўяў­лен­ню, то мож­на за­ўва­жыць, што кож­ны ўбор мае сваю жы­вую гіс­то­рыю: у роз­ных стро­ях ад­люст­ра­ва­ны ха­рак­тар іх ула­даль­ні­каў і ма­дэль­е­раў. Гле­дзя­чы на ўсю гэ­ту пры­га­жосць, мож­на і са­мо­му пе­ра­не­сці­ся ў эпо­ху ба­ляў і ра­ман­тыч­ных ад­но­сін, бо над усі­мі воб­ра­за­мі пра­ца­ва­лі лю­дзі, са­праў­ды за­хоп­ле­ныя куль­ту­рай XІX ста­год­дзя і гіс­то­ры­яй кас­цю­ма.