Выставки

Кубак Чапскага

11 - 31 августа 2014

Дом-музей I съезда РСДРП

Минск, пр-т Независимости, 31а

Даведкі: +375 17 290 68 47.

Квіткі: 10 000 руб. Музей работает ежедневно с 11:00 до 19:00.

Кубак Чапскага

З 11 жніўня ў Доме-музеі I з'езда РСДРП пачне працу выстава "Кубак Чапскага", якая прымеркавана да дня нараджэння Карла Чапскага 15 жніўня.

Піва – адзін з самых старажытных напояў, магчыма ідзе каранямі ў ранні неаліт (прыкладна 9500 год да н. э., калі пачалося вырошчванне збожжавых культур). У Беларусі піваварства – адна з самых найстарэйшых галін вытворчасці. У дарэвалюцыйны перыяд дзейнічала шмат дробных прадпрыемстваў. З ростам канцэнтрацыі вытворчасці ў гэтай галіне ўзнікалі акцыянерныя таварыствы – "Багемія" у Мінску (1873), "Лівенбрэй" ў Віцебску (1878 г.), "Сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-заходняга краю" у Оршы (1883). Караль Гутэн-Чапскі, часцей проста Караль Чапскі (15 жніўня 1860-1904) – гарадскі галава Мінска з 1890 па 1901 гады. У 1894 пабудаваў каменны піваварны завод (цяпер "Аліварыя") і іншыя адміністрацыйныя будынкі. Піва выпускалася па нямецкай рэцэптуры.

На выставе будуць прадстаўлены калекцыі піўных этыкетак, коркаў, падставак, куфляў, якія адносяцца да гісторыі піваварства ў Беларусі, а таксама краін Еўропы (Чэхіі, Германіі, Бельгіі і інш.). Акрамя таго, можна будзе азнаёміцца з "піўной" гісторыяй Мінска: на выставе будуць прадстаўлены гістарычныя дакументы і фатаграфіі аднаго з найстарэйшых прадпрыемстваў Беларусі – завода "Аліварыя".