У нашым кінаклюбе час класічнага кіно: Брытанскі фільм 1970 года «Кромвель».
Адзін з нешматлікіх фільмаў, што ў разгар Халоднай вайны атрымаў узнагароды галоўных прэмій дзвюх імперый: «Оскар» і прыз ММКФ.
Гістарычная драма, што распавядае пра жыццё і змаганне знакамітага Олівера Кромвеля. Гісторыя чалавека, што змагаўся за вяршынства закону. І калі кароль паставіў сябе вышэй за закон Божы і закон юрыдычны, Кромвель выступіў супраць караля… Олівер Кромвель назаўжды змяніў Вялікабрытанію, наблізіўшы яе да стандартаў закону Божага.
У галоўнай ролі зняўся знакаміты ірландскі акцёр Рычард Харыс. Сучаснай моладзі ён будзе вядомы як выканаўца ролі Альбуса Дамблдора ў першых дзвюх частках кінаэпапеі «Гары Потэр».
“Кромвель” атрымаў прыз Маскоўскага Кінафестываля 1970 года і ўзнагароду амерыканскай кінаакадэміі “Оскар” 1971 года.