Активности

Край вялікіх настаўнікаў (6+)

26 октября 2019

Немига

Минск, ул. Немига

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 40 руб., нужна регистрация

 

Край вялікіх настаўнікаў (6+)

Пухавіцкі раён і турызм – рэчы несумяшчальныя, скажаце вы? А вось давайце праверым.

Так складася, што ў Пухавічах, Мар’інай Горцы і наваколлі жылі, працавалі, навучалі выбітныя мастакі, празаікі, паэты, прапаведнікі. І як гэта не дзіўна, памяццю аб іх ў Пухавічах засталіся не толькі ўспаміны, але рэальныя будынікі, карціны, прадметы.

І што цікава найбольш выбітныя з іх працавалі не толькі для сябе, але яшчэ і настаўнічалі ў гэтым рэгіёне, навучаючы мясцовы просты люд розным навукам і мастацтвам, таму мы і назвалі нашае падарожжа “Край вялікіх настаўнікаў”.

Маршрут вандроўкі такі:

  • Вёска Блонь і Юзаф Бака.
  • Сядзіба Бонч-Асмалоўскіх. Блонь
  • Царква св. Троіцы.
  • Мар’іна Горка. Сядзіба Макава.
  • Навасёлкі. Школа Аркадзя Астаповіча
  • Цэнтр Беларусі
  • Мар’іна Горка. Мастацкая галерэя.
  • Вёска Энэргія. Традыцыі беларускага піваварэння.

Тэхнічная інфармацыя

Экскурсію вядзе Цімафей Акудовіч. Выезд у 9 раніцы, назад – каля 6 вечара. Месца ад’езду будзе паведамленае пасля рэгістрацыі.

Кошт: 40 руб. (у кошт уваходзяць квіткі ў музеі і экскурсія-дэгустацыя на аграсядзібе).

На аграсядзібе мы будзем каля 16:00. Дэгустацыя і міні-лекцыя будзе адбывацца за агульным сталом, то запрашаем браць свае "сабойкі", каб пасілкавацца.

 

Важно: не забудьте зарегистрироваться.