Самы знакаміты беларускі рок-гурт #NRM быў заснаваны ў 1994 годзе на базе не менш культавага гурта "Мроя". Сем студыйных альбомаў, сотні канцэртаў, тысячы прыхільнікаў у Беларусі і далёка за межамі.
Унёсак N.R.M. у фармаванне беларускага грамадскага руху цяжка пераацаніць. "БЧБ, Пагоня, і калі працягнуць гэты ланцужок, то на трэцім месцы будзе гурт N.R.M.", – перакананы Піт Паўлаў. Музыкі не хавалі сваёй пазіцыі з першых дзён пратэстаў 2020 года. Выява выступу Піта Паўлава з гітарай перад шэрагамі амапаўцаў зрабілася сімвалам культурнага супраціву.
Канцэрты пройдуць бясплатна, але вы можаце падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў і іх праекты тут.
Анлайн-фэст #АртыстыПерамогі - канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя відэа. Яны, як і вы, часта за гэта мелі непрыемнасці, былі затрыманы, збіты, вымушаны былі бегчы. Але нягледзячы на ўсю небяспечнасць яны з вамі да перамогі!
Беларускі фонд культурнай салідарнасці разам з YouTube-каналам "Страна для жизни". Пры падтрымцы Беларускай дыяспары ў Нідэрландах.