Концерт о трагической любви на слова Короткевича (0+)
16 февраля 2022
Запрашаем вас 16 лютага а 19-й гадзіне наканцэрт Міхала Бараноўскага на словы Уладзіміра Караткевіча “Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да Зямлі”.
Праграма «Нельга забыць...» – гэта гісторыя трагічнага і ўзнёслага кахання, увасобленая ў словах і спевах – своеасаблівае адлюстраванне паэтычных вобразаў, якімі прасякнуты раман Караткевіча.
Вершы з гэтай кнігі – творы галоўнага героя, 30-гадовага пісьменніка, які адчуў, што жывы, калі сустрэў тую самую жанчыну. Але прадчуванне, што яны ніколі не будуць разам, забівае яго, таму ўсё напісана на нерве, трагічна і ўзнёсла.