Концерты

Послушайте концерт новой камерной музыки (16+)

19 декабря 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: взрослые – 8 руб., школьники и студенты – 4 руб.

 

Послушайте концерт новой камерной музыки (16+)

19 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца канцэрт новай камернай музыкі “Трамантана”. У канцэртнай праграме прагучаць творы членаў Беларускага саюза кампазітараў Галіны Гарэлавай, Ларысы Сімаковіч, Вольгі Падгайскай, Андрэя Цалко, Вячаслава Пяцько, Любові Сыцько.

“Трамантана” – гэта арыгінальны праект, народжаны ў 2015 годзе. Кожны раз канцэрты новай камернай музыкі, якія праходзяць у рамках гэтага праекта, сваім свежым гучаннем уносяць абнаўленне ў акустычны клімат беларускай акадэмічнай музыкі, прапаноўваючы ўвазе публікі толькі лепшыя камерныя навінкі і нядаўнія сачыненні айчынных аўтараў у першакласным выкананні лепшых сталічных музыкантаў.

У чатырох папярэдніх канцэртах прагучала больш за дваццаць прэм’ер, з якіх значная частка твораў былі напісаны спецыяльна для праекта, што сведчыць пра яго важную функцыю па стымуляванні творчай актыўнасці аўтараў і інспірацыі новых твораў.

Правядзенне чарговага канцэрта “Трамантана” на пляцоўцы музея дасць магчымасць стварыць унікальную атмасферу сінтэзу мастацтваў, адкрые новыя перспектывы ў развіцці праекта і акрэсліць музей як цэнтр развіцця сучаснага беларускага мастацтва.

Уваход ажыццяўляецца па квітках у музей, якія можна набыць у дзень канцэрта.