Выставки

Equos. Koń. Конь (12+)

15 июня 2018 - 16 августа 2018

Справки: тут.

Вход: 8 руб.

Equos. Koń. Конь (12+)

З 15 чэрвеня па 26 жніўня 2018 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе экспанавацца выстава «Equos. Koń. Конь» з калекцый Музея Паўднёвага Падляшша (Бяла-Падляска, Рэспубліка Польшча) і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Выстава арганізавана пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскага Інстытута ў Мінску.

Выстава прапане гледачу пазнаёміццца з тэмай каня ў выяўленчым (жывапіс, скульптура, арыгінальная і друкаваная графіка) і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. На ёй будзе прадстаўлена больш за дзвесце твораў еўрапейскіх, беларускіх, рускіх мастакоў XVII–XXI стагоддзяў. Гэта дазволіць паказаць, як мастакі розных эпох, мастацкіх школ, стыляў і напрамкаў інтэрпрэтавалі вобраз каня ў розных жанрах мастацтва – ад батальных сцэн да пейзажа, якія ў рамках выставы складаюцца ў адзіны іпічны жанр (ад грэчаскага hippos – конь).

Экспазіцыя складаецца з некалькіх тэматычных раздзелаў, якія аб’ядноўваюць творы з падобнымі сюжэтамі, што дазволіць прасачыць устойлівую цікавасць мастакоў да пэўных тэм і матываў, звязаных з выявай коней, і адначасова дасць магчымасць ацаніць розныя мастацкія рашэнні, прапанаваныя майстрамі розных стыляў і пакаленняў.

Экспазіцыя выставы не толькі знаёміць з багатым выяўленчым матэрыялам – творамі мастакоў, аб’яднаных цікавасцю і любоўю да высакародных жывёлін, шматвяковага спадарожніка і памочніка чалавека – каня, але і стане прэзентацыяй Музея Паўднёвага Падляшша ў Бяла-Падлясцы.

Выстава «Equos. Koń. Конь» працягне традыцыю цеснага плённага супрацоўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Пасольства

Some Image
Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскага Інстытута ў Мінску. На працягу апошніх гадоў у музеі адбыліся шматлікія выставачныя праекты, арганізаваныя па ініцыятыве і пры падтрымцы польскіх партнёраў – «Польская кераміка XVIII–XX стст.» з калекцыі Верхнесілезскага музея ў Бытаме (2013), «Майстры польскага малюнка» з калекцый Падляшскага музея ў Беластоку і Акруговага музея ў Сувалках (2017), «Напалеон Орда. Ілюстраваная энцыклапедыя краіны» з калекцыі Нацыянальнага музея ў Кракаве (2017), «Польскі пейзаж. Францішак Рышард Мазурэк. Жывапіс» (2017), «Радзівілы: лёсы краіны і роду» (2017), якая, акрамя Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, экспанавалася ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі і Музеі Паўднёвага Падляшша ў г. Бяла-Падлясцы (Рэспубліка Польшча).