Выставки

Колер святла (0+)

28 февраля 2018 - 1 апреля 2018

Высокое место

Минск, ул. Герцена, 2а

Справки: +375 17 220 26 57

Вход: 3 руб.

Колер святла (0+)

Чэшскае шкло – брэнд, які дзесяцігоддзямі на слыху. Тым не менш, такая яркая з'ява сусветнай культуры, як сучаснае мастацкае шкло Чэхіі – практычна невядома ў Беларусі. Выстава «Колер святла: Петр Стаха і яго вучні», што ладзіцца ў Мінску пры падтрымцы Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, павінна запоўніць гэты прабел.

Чэшская літая скульптура са шкла мае цікавую гісторыю і багатыя традыцыі, у фарміраванні якіх значную ролю адыграў сямейны і творчы дуэт Станіслава Лібенскага і Яраславы Брыхтавай. Шліфаваныя масівы літых блокаў, выкананыя імі ў 1940-1960 гг., увайшлі ў гісторыю студыйнай шкловытворчасці.

Сёння традыцыі чэшскай шкляной скульптуры працягвае вядомы мастак – Петр Стаха. У сваіх дзіўных творах ён натхняецца матывамі прыродных формаў і стыхій. Майстра займаюць пошукі каларыстычных нюансаў шкломасы і адточванне эфектаў апрацоўкі паверхняў, дзе сама прырода матэрыялу спрыяе адкрыццю ўсё новых аптычных з’яў.

У 1988-1994 гг. мастак вывучаў дызайн шкла ў Акадэміі мастацтваў, архітэктуры і дызайну ў Празе, пад кіраўніцтвам прафесара Яраслава Свабоды і прафесара Уладзіміра Капецкага. У 2017 годзе споўнілася 10 гадоў выкладчыцкай дзейнасці Петра Стаха ў Сярэдняй мастацка-прамысловай школе шкляной вытворчасці, што знаходзіцца ў горадзе Каменіцкі Шэноў і з’яўляецца адной з самых старых у свеце. У ёй мастак вучыўся сам, а пазней выхаваў новае, маладое пакаленне шкляных майстроў, дызайнераў і мастакоў.

Упершыню Петр Стаха разам са сваімі работамі прадстаўляе творы сваіх выпускнікоў – Матоўша Волака і Дзмітрыя Цыбенка. Работы гэтых майстроў пазнаёмяць наведвальнікаў выстаўкі з новымі тэндэнцыямі, кантэкстамі і формамі, якія адлюстроўваюць мысленне самага маладога пакалення мастакоў шкла Цэнтральнай Еўропы.

Куратары праекта: Алена Златкавіч і Павел Вайніцкі.
Выстава працягнецца да 1 красавіка 2018 года.

Час працы: серада – нядзеля, 11:00 - 19:00.

Фото: Ярмарка Мастеров