Імпрэза, прысвечана перавыданню кнігі Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”.
Гэты дызайнерскі альбом стаў апошняй вялікай працай выбітнага дызайнера, мастака і паэта.
Кніга не толькі адкрывае новыя веды пра колеры, але і вучыць “думаць вачыма”.
“На маю думку, гэта ўсё можна чытаць невербальна. Проста разглядаць гэтыя карцінкі на ўзроўні пачуццяў і асацыяцый, упадабанняў. Ці наадварот, штосьці можа не падабацца. Гэта цікавы і патрэбны занятак, якім мы рэдка займаемся. Мы развучыліся думаць вачыма…” — распавядаў Міхал Анемпадыстаў.
Увечары 12 ліпеня мы паспрабуем аб’яднаць словы, вобразы і музычныя імправізацыі, каб здолець убачыць, пачуць і зразумець сябе праз свет колераў, гісторыі і культуры.
У імпрэзе прымуць удзел актор Раман Падаляка, музыка Dima Luk'anchik (Зміцер Лук’янчык) і арганізатар кампаніі па выданню кнігі Тацяна Вадалажская.