Выставки

Кола года (6+)

7 февраля 2019 - 6 марта 2019

Литературный музей им. М.Богдановича

Минск, ул. Богдановича, 7а

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатно

 

Кола года (6+)

Традыцыі народа – гэта карані дрэва, якія сілкуюць сучаснасць і будучыню. Без каранёў дрэва загіне. Свет развіваецца: мінулае і будучае ўзаемазвязаны; нават там, дзе сувязь не відавочная, яна ёсць, і ўсе мы дзеці сваіх каранёў...

Выстава «Кола года» – гэта каляндарная серыя карцін па славянскіх народных святах. Выстава прац – выдатная нагода пазнаёміць мінчан і гасцей сталіцы з этнаграфічнымі даследаваннямі і творчасцю Святланы Ветравай (VetravaArt) і яе сяброў. У межах выставы пройдуць чатыры разнапланавыя тэматычныя сустрэчы: «Вясна», «Лета», «Восень» і «Зіма».

Праграма

7 лютага ў 18:30 – адкрыццё выставы «Кола года» пры ўдзеле гурта «Збег абставiн» і клуба гістарычнай рэканструкцыі «Волат».

«ВЯСНА» 13 лютага (18:30) – імпрэза «Гуканне» з удзелам фальклорнага музычнага гурта «Горынь» (аўтэнтычныя народныя песні).

«ЛЕТА» 20 лютага (15:00) – «Перунова воінства ў гонар продкаў». Гісторыка- рэканструктарская праграма ад Юрыя Усціновіча і яго сяброў: даспехі, зброя, паказальныя баі.

«ВОСЕНЬ» 27 лютага (15:00) – «Мастацтва Макошы». Майстар-клас па ўзорыстым ткацтве на кроснах (Святлана Ветрава)

«ЗІМА» 6 сакавіка (18:30) – «Калядны аліўе»: Макс Івашын (аўтарская музычная праграма); эксперт беларускай кухні Алена Мікульчык (беларуская кухня эпохі Напалеона) і ... святочная варажба.