Выстава кніжнай графікі беларусскіх мастакоў (12+)
5 - 10 февраля 2019
СПРАВКИ: здесь
ВХОД: бесплатный
Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў запрашае на выставу кніжнай графікі беларускіх мастакоў, якая адбудзецца ў рамках XXVI Мінскай кніжнай выставы-кірмашу.
Адкрыццё выставы пройдзе а 17-й гадзіне 5 лютага.
У экспазіцыі, што пройдзе у дзвух залах Рэспубліканскай мастацкай галерэі, і будзе уключаць у сабе каля 90 твораў кніжнай графікі, шэраг беларускіх мастакоў розных пакаленняў прадэманструюць лепшыя прыклады сваёй творчасці, звязаныя з мастацтвам кнігі.
Побач з працамі такіх прызнаных мэтраў кніжнай графікі, як, Валерый Славук, Віктар Мікіта, Уладзімір Савіч, гледачам будзе прадстаўлена і творчасць мастакоў з пакалення 2000-х гадоў: Паўла Татарнікава, Юрыя Якавенкі, Генадзя Мацура, Ігара Гардзіёнка, Уладзіміра Даўгялы, Маргарыты Цімохавай, Тамары Шэлест.
Таксама ўвазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены працы на тэму кніжнай ілюстрацыі студэнтаў кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На прыкладах, якія ўключаюць у сабе не толькі традыцыйную ілюстрацыю, але і менш вядомыя грамадскасці, мастацтвы шрыфта ці кніжнага знака – экслібрыса – гледачы ўбачаць, як мастакі кнігі, на глебе традыцыйна высокага прафесіяналізму, не губляючы сувязі з адметнымі формамі, характэрнымі для школы беларускай кніжнай графікі, з лёгкасцю працягваюць засвойваць і прагрэсіўныя набыткі міравой школы мастацтва кнігі. Трымаючы ў руках сапраўдную папяровую кнігу (новы томік любімых вершаў, ці зборнік цудоўна аздобленых мастаком дзіцячых казак), госці выставы атрымаюць цудоўныя эмоцыі, змогуць пагрузіцца ў яе сусвет, адчуць і зразумець яе гісторыю, ацаніць велічэзную працу не толькі аўтара, але і мастакоў, і ўсіх тых, хто падарыў кніге жыццё.
Спецыяльным мерапрыемствам на выставе 8 лютага стане ўзнагароджванне пераможцаў 58-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” па розных намінацыях прадстаўнікамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.
Выстава будзе працаваць 06 – 10 лютага, штодня, акрамя панядзелка, з 11.00 да 19.00.