Здесь покажут книги из кабинета Короткевича (0+)
24 ноября 2020 - 17 января 2021
24 лістапада ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пачала працу выстава «З кніг Уладзіміра Караткевіча», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Упершыню на выставе можна будзе ўбачыць кнігі з кабінета пісьменніка і яго бібліятэкі.
Даведацца, якія рукапісы, старадрукаваныя і рэдкія выданні захоўваліся ў кнігазборы беларускага Вальтэра Скота.
Асноўнае месца ў экспазіцыі нададзена экслібрысам Уладзіміра Караткевіча. Пераважная іх частка зроблена самім пісьменнікам: разнастайныя кніжныя знакі, якія адмыслова выкананыя і падабраныя для пэўных выданняў. На выявах – знакавыя постаці беларускай культуры: Скарына, Гусоўскі, а таксама ўлюбёныя Караткевічам ветразі.
Вылучаецца экслібрыс з абрысамі зброі касінераў. Яго пячатку і клішэ можна ўбачыць на выставе. Несумненную цікавасць абудзяць экслібрысы, створаныя для пісьменніка мастакамі. Працы Арлена Кашкурэвіча, Міколы Купавы, Уладзіміра Басалыгі, Іосіфа Капеляна, Генадзя Грака і Вячкі Целеша можна будзе ўбачыць на старонках выданняў і даведацца гісторыю іх стварэння.
Унікальныя дароўныя надпісы на кнігах уводзяць у сяброўскае і творчае кола пісьменніка. У экспазіцыі – аўтографы родных Уладзіміра Караткевіча, таварышаў і настаўнікаў маладосці, літаратурных прататыпаў, вядомых творцаў, сяброў і паплечнікаў: Адама Мальдзіса, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Янкі Брыля і іншых, а таксама нечаканы па-караткевічаўску жартаўлівы аўтограф самому сабе.
Выстава падрыхтавана сумесна з захавальнікамі спадчыны Уладзіміра Караткевіча – сям’ёй пляменніцы пісьменніка Алены Іванаўны Сінькевіч. У экспазіцыі таксама прадстаўлены кнігі з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Вторник, среда, пятница: 10.30–19.00.
Четверг, суббота, воскресенье: 10.00–18.00.
Понедельник – выходной день.