Послушайте игру «маленького оркестра» «Класік-Авангард» (12+)
27 февраля 2022
27 лютага а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца чаргова сустрэча з музыкамі ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.
Высокі прафесіяналізм і далікатны падыход да сусветнай класікі, непасрэдны кантакт з аўдыторыяй і ўзнёсласць музейнай прасторы. Музыка, якая закранае самыя патаемныя струны. Што яшчэ трэба, каб развітацца з доўгай зімой і разам сустракаць вясну?
У выкананні салістаў ансамбля, лаўрэатаў шматлікіх міжнародных конкурсаў, прагучаць кампазіцыі наступных аўтараў:
- Г. Ф. Целеман. Канцэрт для двух альтаў соль мажор (Аляксей Карчэўскі і Канстанцін Дарашэнка).
- І. С. Бах. Прэлюдыя і фуга до дыез мінор (Андрэй Іваноў – фартэпіяна).
- Д. Шастаковіч 5 п’ес для дзвюх скрыпак і фартэпіяна (Юрый Каліноўскі і Алеся Носава, партыя фартэпіяна – Андрэй Іваноў).
- Э. Дзянісаў. Саната для кларнета сола (Кірыл Целяпнёў).
- С. Рахманінаў. Вакаліз для габоя і фартэпіяна (Яўгеній Бінкевіч – габой, Андрэй Іваноў – фартэпіяна).
- Дж. Расіні. Квартэт для флейты, кларнета, валторны і фагота (Вікторыя Янушкевіч – флейта, Кірыл Целяпнёў – кларнет, Раман Чырык – валторна, Максім Забара – фагот).
- І. С. Бах. Гумарэска з сюіты сі мінор (Вікторыя Янушкевіч – флейта).