Спектакли

Іван Кірчук і яго спектакль “Дарожка мая...” (12+)

18 декабря 2019

Дворец искусств

Минск, ул. Козлова, 3

ДАВЕДКІ: тут.

УВАХОД: бясплатны, але патрэбная рэгістрацыя.

 

Іван Кірчук і яго спектакль “Дарожка мая...” (12+)

Запрашаем вас на знакаміты музыкальны монаспектакль лідара этна-трыа “Троіца” Івана Кірчука “Дарожка мая”, створаны па матэрыялах беларускага фальклора, увасабляючы сабою сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры.

Імпрэза адбудзецца ў межах сустрэчы для прэзентацыі мастацкага календара з народныміі прыказкамі, створанага Беларускай асацыяцый сацыяльных работнікаў пры падтрымцы А1. У яго распрацоўцы бралі ўдзел наведвальнікі Мінскага клубнага дома “Адкрытая душа” - цэнтра рэабілітацыі для людзей з псіхічнымі захворваннямі.

Усе зарэгістраваныя гледачы імпрэзы атрымаюць у падарунак аўтэнтычны каляндар "Добрыя жарты".