Кино

Кінаночы

9 апреля 2016

Сядзіба БНФ

Минск, ул. Чернышевского, 3

Справки: тут+375 25 928 12 63.

Вход: бесплатный.

Кінаночы

Шаноўнае спадарства, запрашаем вас 9 красавіка а 23:00 да нас (вул. Чарнышэўскага д.3) на кінаноч расслабіцца і адпачыць ад ўсіх турботаў. Прыходзьце з сябрамі або па-асобку (засумаваць не дадзім), будзем знаёміцца, абмяркоўваць фільмы, ужываць сьмяротныя дозы гарбаты, жартаваць і радавацца.

Не забывайце ўзяць пледы і падушкі! Прыносце з сабой розныя смачнюхі (па-пажаданню). Гарбатай , кавай і печывам мы вас зябяспечым. 

Фільмы, якія будзем глядзець

Змоўкні (Tais-toi!), у рускім перакладзе «Невезучие».

Пракляцце нефрытавага скарпіёну (The Curse of the Jade Scorpion).

Пакуль ногі носяць (The Bucket List), у рускім перакладзе «Пока не сыграл в ящик».

Усе фільмы будуць паказаныя ў беларускім шматгалосым перакладзе. 

І апошняе, але не па важнасці: усё бясплатна, з вас толькі добры настрой і прысутнасць.

Фота: blogs.cdl.ch