Кино

Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб

26 декабря 2013

Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

Даведкi: тут.

Кошт квіткоў:
35 тысяч дарослым.
30 студэнтам.
20 дзецям.

Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб

Дарагія сябры! У гэты цудоўны час, калі мы святкуем Хрыстова Нараджэнне, запрашаем вас на прагляд фільма “Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб” па-беларуску!

Паказ адбудзецца ў пляцоўцы «ЦЭХ» (Незалежнасці 58/6), у чацьвер, 26 снежня, а 19:00.

Пра што фільм:

Чацьвёра дзяцей жывуць у доме старога прафесара. Падчас гульні ў хованкі яны знаходзяць чароўную шафу-гардэроб і трапляюць у казачную краіну Нарнію, населеную міфічнымі істотамі і жывёламі, што могуць размаўляць.

Казачны свет чакае вызвалення ад злой Белай Вядзьмаркі, якая трымае ўсю Нарнію пад зімовым праклёнам ужо сто год. Пакліканне дзяцей, прадказанае ў старажытных прароцтвах — перамагчы Вядзьмарку і зрабіцца каралямі і каралевамі ў чароўнай краіне. На сваім шляху яны сутыкнуцца са здрадай, пакутамі і смерцю, але ўсё перанясуць, бо ім дапаможа Аслан — магутны Леў, Цар Цароў, што кіруе не гвалтам і прымусам, а любоўю і ахвярнасцю.

Экранізацыя знакамітай кнігі Клайва Л’юіса, што лічыцца адной з лепшых дзіцячых гісторый усіх часоў і ўваходзіць у залаты спіс хрысціянскай творчасці.