Вечеринки

Вас зовут спеть в онлайн-караоке-баре (16+)

28 июля 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Вас зовут спеть в онлайн-караоке-баре (16+)

Даўно марыў(ла) спяваць у караоке беларускамоўныя песні? Тады гэтая навіна дакладна табе спадабаецца: 28 ліпеня ў тваім доме пройдзе вечарынка ў фармаце анлайн-караоке-бара. На працягу 90 хвілін можна будзе не толькі спець любімыя беларускамоўныя песні, але і павесяліцца, і добра правесці час як са знаёмымі, так і не знаёмымі табе людзьмі.

Музычнымі гасцямі вечарынкі ўжо выказалі жаданне стаць музыкі з Берасця, гурт “laudans”, саліст гурта ":B:N:", Алесь Лютыч, і спявачка з Мінска – “LEAR”. Пра астатніх гасцей вечарынкі каманда арганізатараў распавядзе ў бліжэйшы тыдзень.

Што трэба, каб прыняць удзел у караоке-бары:

  • Запоўніць гэтую форму;
  • Мець мабільны тэлефон ці ноўтбук з камерай і доступам да інтэрнэту;
  • Мець вольны час з 18:00 да 19:30 28 ліпеня (падключыцца можна будзе на працягу ўсяго эфіру).

Пасля запаўнення формы, вас дададуць ў тэлеграм-чат, дзе распавядуць пра ход падрыхтоўкі да імпрэзы, а ў дзень правядзення анлайн-вечарынкі выкладуць спасылку на ўдзел.